АДРЕС:
222201, Минская обл.,
г.Смолевичи, ул. Советская, 125 (режим работы)
Телефон: +375 (1776) 5-52-91
Факс: +375 (1776) 2-76-33
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для деловой переписки), рубрика «Электронные обращения» для обращений граждан и юридических лиц.

03.08.2021, 13:17

ТАБЕ, БАЦЬКОЎ МАІХ ЗЯМЛЯ: ЯК У ЛЮТЦЫ ДЗЕНЬ ВЁСКІ СВЯТКАВАЛІ

Табе, бацькоў маіх зямля: як у Лютцы Дзень вёскі святкавалі

Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая, самая светлая, самая ўтульная… Менавіта тут самае высокае неба і самыя духмяныя кветкі, самы звонкі птушыны спеў і самыя зяленыя сенажаці. Родная вёска — гэта твой дом, твае карані, матуліна песня. Гэта шчырыя, спагадлівыя людзі…
І працягваць гэты спіс можна бясконца. Але ў паўсядзённым жыцці, за шматлікімі клопатамі і турботамі, мы рэдка пра гэта ўзгадваем. Іншая справа, калі у роднай вёсцы — свята.

Свята вёсак — гэта добрая традыцыя, якая існуе на Смалявіччыне не адно дзесяцігоддзе. Гэта цудоўная нагода для сустрэчы землякоў. Нядаўна такое свята адбылося ў вёсцы Лютка Жодзінскага сельсавета. Такая падзея здараецца не кожны дзень. Невыпадкова сабралася шмат гасцей — старшыня сельвыканкама Наталля Мазынская, былыя аднавяскоўцы, самі жыхары, іх дзеці, унукі… Шчырыя словы віншаванняў гучалі з імправізаванай сцэнічнай пляцоўкі, а святочныя вершы і песні чуваць было далёка за межамі Люткі. Падчас свята асобая ўвага была нададзена людзям, якія шмат гадоў плённа працавалі, чый лёс абпаліла Вялікая Айчынная вайна.

Так, шчырыя словы падзякі гучалі ў адрас жыхара вёскі Уладзіміра Рыгоравіча Бутара. Уладзіміру Рыгоравічу Бутару не было наканавана ваяваць на палях Вялікай Айчыннай вайны ў сілу маладосці. Але, будучы прызваным у армію ў 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі, ён служыў у кавалерыйскім войску, прымаў удзел у ліквідацыі банд бандэраўцаў у Закарпацці. У мірны час — заслужаны будаўнік, ветэран працы. Будаваў такія вядомыя аб’екты, як карпусы БЕЛАЗа, будынак Смалявіцкага райвыканкама, жылыя дамы. Сем год працаваў на пенсіі даглядчыкам жывёлы. Павіншаваць сваіх землякоў са святам прыехаў сын Уладзіміра Рыгоравіча — Генадзь Бутар. На Гродзеншчыне ён працуе дырэктарам музычнай школы.

Не забыліся і пра ветэранаў працы — былых даярак, цялятніц, лабаранта, асеменатара, брыгадзіра, паштальёна, машынабудаўніка і людзей іншых прафесій, якія шмат гадоў добрасумленна выконвалі свае працоўныя абавязкі. Гэта Таццяна Міхайлаўна Філіповіч, Марыя Іванаўна Грак, Таццяна Маркаўна Курсевіч, Таццяна Сцяпанаўна Кулінковіч, Савіцкі Генадзь Ануфрыевіч, Любоў Іванаўна Мядвецкая, Тамара Яўстаф’еўна Кулінковіч. Павіншавалі і самага старэйшага жыхара вёскі — Валянціну Уладзіміраўну Казлоўскую. І сямейную пару, якая пражыла разам 67 гадоў, — Мікалая і Кацярыну Стэльмах.

Хвілінай маўчання вяскоўцы і госці свята ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны — многія ўраджэнцы Люткі аддалі сваё жыццё за мірнае неба над роднай краінай.

Свята, як заўсёды і бывае ў вёсцы, атрымалася душэўным, шчырым, вясёлым. Добры настрой усім яго ўдзельнікам і гледачам падаравалі творчыя калектывы і салісты Жажэлкаўскага сельскага клуба, кіраўніком якога з’яўляецца Ніна Казлоўская, жанчына, улюблёная ў сваю працу, людзей і жыццё.

Шчырую падзяку Ніна Чаславаўна выказвае старшыні Жодзінскага сельвыканкама Наталлі Мазынскай, кіраўнікам прадпрыемстваў, якія дапамаглі набыць падарункі для ветэранаў працы, а яшчы — раённаму Савету ветэранаў і яго старшыні Анне Чачоткінай, старшыні прафсаюзнай арганізацыі ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” Марыне Горбач, начальніку раённага вузла сувязі Аліне Уласевіч, асаблівыя словы падзякі — усім жыхарам вёскі за гасцінны прыём, усмешкі, кветкі, гарачыя апладысменты, за працу, самаадданасць, за тое, што праз усё жыццё збераглі і пранеслі любоў да роднай вёскі, якая будзе жыць, пакуль ёсць такія людзі.

Источник: Край Смалявiцкi

Прочитано 144 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://smolevichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/9204-tabe-batsko-maikh-zyamlya-yak-u-lyuttsy-dzen-vjoski-svyatkavali.html#sigProIdcf8a715dc7
© Смолевичский районный исполнительный комитет, 2008-2019
Разработка, информационное и техническое обеспечение УП «Минская волна»
object.onload = function(){myScript}