Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння ў Палацы Незалежнасці сустрэчу з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча пачалася з абмеркавання самай актуальнай на сёння тэмы - барацьбы з пандэміяй. Як вядома, і Аляксандр Лукашэнка, і Рэнэ Фазель перахварэлі на каранавірус.
"Мы з табой перахварэлі на ўсялякія хваробы - можам вітацца як хочаш, - сказаў Прэзідэнт кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакея. - Напэўна, мы паспяхова перанеслі гэту хваробу, і ў далейшым нам будзе лягчэй. Я лічу, што самая лепшая вакцына ад каранавіруса - гэта перанесеная чалавекам хвароба: тады выпрацоўваецца імунітэт".
"Як прэзідэнта федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе - ні па каранавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай бяспекі або фізічнай бяспекі людзей, якія жывуць тут і прыязджаюць да нас як госці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.