Надрукаваць гэтую старонку
21.01.2022

«МЫ АБ'ЯДНАНЫЯ АДНОЙ ІДЭЯЙ»

«Мы объединены одной идеей»

На мінулым тыдні прайшла дыялогавая пляцоўка па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з педагагічным актывам раёна. Спікерам выступіў намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Генадзь Меркуль. Таксама ў зале ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама прысутнічалі начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Ганна Халенкова і старшыня Смалявіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Гальмакова.

Генадзь Васільевіч распавёў пра гісторыю пытання змены Канстытуцыі, выхаванне патрыятызму, сацыяльна-прававых аспектах, патлумачыў, для чаго патрэбныя папраўкі. Ён адзначыў, што Канстытуцыя фармуе напрамкі нашага развіцця.

- Канстытуцыя не можа быць статычнай, бо змяняецца свет-мяняюцца нормы. Мы, свядомыя грамадзяне, аб'яднаныя адной ідэяй-каб наша краіна развівалася, каб яна сапраўды была моцнай і квітнеючай, - сказаў Генадзь Меркуль.

Крынiца: Край Смалявiцкi

Чытаць 1827 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)