ADDRESS:

222201, Minsk region,
Smolevichi, st. Sovetskaya, 125 (working hours)
Reception phone: +375 (1776) 4-42-91 "hot line"
Fax: +375 (1776) 2-76-33
Telephone "hot line" of the district executive committee: +375 (1776) 4-42-91 "hot line"

The "hot line" of the Municipal Unitary Enterprise "Smolevichskoe Housing and Public Utilities" is open from 8.00 to 13.00 and 14.00 to 17.00 Monday-Friday by phone +375 (1776) 2-73-68

Single number of reference service "one window" - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (for business correspondence), the section "Electronic Appeals" for appeals from citizens and legal entities.

21-07-2023, 13:17

Аб аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

У рамках выканання мерапрыемстваў падпраграмы " Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем'ям ажыццяўляецца на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 01.08.2023.

Па пытанні прадастаўлення выплаты да школы шматдзетным сем'ям неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, для грамадзян зарэгістраваных у г.Смалявічы і Смалявіцкім раёне ў ДУ «Смалявіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (далей – цэнтр), размешчаным па адрасе: г. Смалявічы, вул. Савецкая, д. 146, каб. 8, кантактны тэлефон-27-1-18.

Прыём дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі да школы ажыццяўляецца з 1 ліпеня 2023 года.

Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да школы будуць праводзіцца ў перыяд з 1 жніўня па 25 жніўня.

Сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб'ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці (на 01.05.2023 – 528,20 руб.) прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД) у выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі.

Зварот за прадастаўленнем ДАСД носіць заяўны характар і ажыццяўляецца шляхам падачы па зацверджанай форме заявы і дакументаў, неабходных для прызначэння дапамогі, у службу «Адно акно» (г. Смалявічы, вул. Савецкая, д. 119, кантактны тэлефон – 37-1-20),
у цэнтр (г. Смалявічы, вул. Савецкая, д. 147/2, кантактны тэлефон – 27-7-82)
.

З мэтай аказання падтрымкі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, да новага 2023/2024 навучальнага года цэнтрам праводзяцца дабрачынныя акцыі і марафоны па зборы канцылярскіх тавараў, школьных прылад, адзення і абутку, грашовых сродкаў «Першы раз у першы клас!", "Збяром партфель разам"»

Па стане на 21.07.2023 у Смалявіцкім раёне дакументы на аднаразовую дапамогу да школы прыняты ў 333 сем'яў на 703 школьніка;
ДАСД атрымалі 5 сем'яў на 12 школьнікаў на суму 19879,71 рублёў.

Read 826 times Last modified on 21-07-2023, 13:17
Rate this item
(0 votes)
More in this category: « Прыём грамадзян
© Smolevichi District Executive Committee, 2008-2023
SITE DEVELOPMENT - UE «MINSKAYA VOLNA» | INFORMATION SUPPORT UE Information agency «MINSKAYA PRAVDA»
object.onload = function(){myScript}