ADDRESS:

222201, Minsk region,
Smolevichi, st. Sovetskaya, 125 (working hours)
Reception phone: +375 (1776) 4-42-91 "hot line"
Fax: +375 (1776) 2-76-33
Telephone "hot line" of the district executive committee: +375 (1776) 4-42-91 "hot line"

The "hot line" of the Municipal Unitary Enterprise "Smolevichskoe Housing and Public Utilities" is open from 8.00 to 13.00 and 14.00 to 17.00 Monday-Friday by phone +375 (1776) 2-73-68

Single number of reference service "one window" - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (for business correspondence), the section "Electronic Appeals" for appeals from citizens and legal entities.

06-02-2019, 16:51

Стадыён "Дынама" камплектуе штат супрацоўнікаў рабочых спецыяльнасцей

Абноўлены стадыён "Дынама" камплектуе штат супрацоўнікаў рабочых спецыяльнасцей. Аб існуючых вакансіях у эфіры тэлеканала АНТ расказала вядучы спецыяліст па кадрах Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" Ганна Худзіна, якая прэзентавала іх у час міні-кірмашу вакансій у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

"Нам неабходны для абслугоўвання стадыёна рамонтнікі плоскасных спартыўных збудаванняў, гэта работа з футбольным полем, лёгкаатлетычнымі палямі. Патрэбны спецыялісты ў галіне радыёмеханікі, інжынер па водаканалізацыйнай гаспадарцы і абслуговы персанал - прыбіральшчыкі, дворнікі для маючых адбыцца Еўрапейскіх гульняў", - сказала Ганна Худзіна.

Стадыён рыхтуецца ў бягучым годзе сустрэць удзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў. З неабходнага штату супрацоўнікаў рабочых спецыяльнасцей (270 чалавек) не хапае прыкладна 30 працэнтаў.

Прэтэндэнтам на рабочыя месцы абяцаюць не толькі стабільную зарплату, але і розныя бонусы, сярод якіх як матэрыяльнае заахвочванне да свят, ільготныя пуцёўкі для дзяцей у санаторыі і лагеры, так і магчымасць быць у цэнтры спартыўных падзей.

Read 11013 times
Rate this item
(0 votes)
© Smolevichi District Executive Committee, 2008-2023
SITE DEVELOPMENT - UE «MINSKAYA VOLNA» | INFORMATION SUPPORT UE Information agency «MINSKAYA PRAVDA»
object.onload = function(){myScript}