ADDRESS:

222201, Minsk region,
Smolevichi, st. Sovetskaya, 125 (working hours)
Reception phone: +375 (1776) 4-42-91 "hot line"
Fax: +375 (1776) 2-76-33
Telephone "hot line" of the district executive committee: +375 (1776) 4-42-91 "hot line"

The "hot line" of the Municipal Unitary Enterprise "Smolevichskoe Housing and Public Utilities" is open from 8.00 to 13.00 and 14.00 to 17.00 Monday-Friday by phone +375 (1776) 2-73-68

Single number of reference service "one window" - 142

E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (for business correspondence), the section "Electronic Appeals" for appeals from citizens and legal entities.

19-02-2019, 16:16

Медыка-сацыяльны праект для жанчын пройдзе ў Мінску

Медыка-сацыяльны праект для жанчын, які дасць магчымасць сфарміраваць правільныя харчовыя паводзіны, дасягнуць і падтрымліваць аптымальную масу цела, пройдзе ў Мінску. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб'яднання "Эндакрыналогія і метабалізм" прафесар Ала Шапялькевіч.

Усе ўдзельніцы праекта змогуць больш даведацца аб прынцыпах здаровага харчавання, вызначыць індывідуальныя прагнозы здароўя і рэальныя мэты свайго змянення. На працягу трох месяцаў плануецца правесці тры заняткі, кожны з якіх будзе ўключаць тэарэтычную частку ў выглядзе лекцыйнага матэрыялу і практычны раздзел, дзе кожны ўдзельнік зможа ацаніць уласныя параметры, асаблівасці харчавання, выпрацаваць спосабы дасягнення жаданага выніку.

Семінары арганізуюць на базе БДУ. Заняткі, якія пачнуцца 2 сакавіка, правядуць вопытныя ўрачы-эндакрынолагі. Удзельніцы змогуць задаць індывідуальныя пытанні і абмеркаваць канкрэтныя сітуацыі. Плануюцца сустрэчы з псіхолагамі, спецыялістамі па метадах візуалізацыі цела.

Першы занятак будзе прысвечаны такім пытанням, як норма, залішняя маса цела і атлусценне, спосабам і метадам дыягностыкі, рэжыму харчавання. У ходзе практычнай часткі ўдзельніцы вызначаць індэкс масы цела, разлічаць мэтавае зніжэнне масы, даведаюцца, як правільна запаўняць дзённік харчавання. На другім занятку падрабязная размова пойдзе пра тлушч, бялкі і вугляводы, ролю вітамінаў і мікраэлементаў, пра ўзаемазамяняльнасць прадуктаў харчавання. Запланаваны разбор дзённікаў харчавання са складаннем індывідуальнага рэжыму харчавання. На заключным занятку ўзнімуць пытанні фізічнай актыўнасці, уплыву залішняй масы цела на стан здароўя, матывацыі. Таксама ацэняць дасягнутыя вынікі і вызначаць доўгатэрміновыя мэты і тэрміны.

Прыняць удзел у праекце могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна зарэгістравацца і запоўніць інтэрактыўную анкету.

Праблема залішняй вагі дзяўчат і жанчын у Беларусі застаецца актуальнай, адзначыла Ала Шапялькевіч. Калі ў маладым узросце залішнюю вагу часцей разглядаюць як эстэтычную неадпаведнасць жаданаму ідэалу, то з цягам часу гэты фонавы стан становіцца прычынай сур'ёзных праблем са здароўем. Часта прычына заключаецца ў недастатковай інфармаванасці аб пагрозе, якая тоіцца за лішнімі кілаграмамі, і няўменні кіраваць сваім харчаваннем. Улічваючы неабходнасць і рэальнасць змянення сітуацыі, ГА "Беларускі саюз жанчын" і БГМА "Эндакрыналогія і метабалізм" выступілі з ініцыятывай гэтага медыка-сацыяльнага праекта.

Па выніках нацыянальнага STEPS-даследавання фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў у Беларусі, 60,6 працэнта рэспандэнтаў маюць залішнюю масу цела, у 25,4 працэнта атлусценне. Пры гэтым вісцэральнае атлусценне выяўлена ў 42 працэнтаў мужчын і 63 працэнтаў жанчын старэйшых за 18 гадоў, што сведчыць аб высокай распаўсюджанасці гэтага паказчыка ў жыхароў краіны.

Атлусценне разглядаецца як сур'ёзнае хранічнае захворванне, што схільна да частых рэцыдываў пры адсутнасці адэкватнага лячэння. Мае значэнне характар размеркавання тлушчавай тканкі. Пры вісцэральным атлусценні назіраецца залішняе ўтварэнне тлушчавай клятчаткі вакол унутраных органаў. У выніку гэтага павышаецца рызыка развіцця кардыяваскулярных захворванняў, цукровага дыябету 2 тыпу, анкалагічнай паталогіі, захворванняў рэпрадуктыўнай сістэмы.

БЕЛТА

 

Read 11095 times
Rate this item
(0 votes)
© Smolevichi District Executive Committee, 2008-2023
SITE DEVELOPMENT - UE «MINSKAYA VOLNA» | INFORMATION SUPPORT UE Information agency «MINSKAYA PRAVDA»
object.onload = function(){myScript}