Кіраўнік спраў Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта
Канановіч Ірына Аляксандраўна
Нарадзілася 1982 годзе ў в. Дамашаны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 2005 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Беларуская філалогія".
Ірына Аляксандраўна сваю працоўную дзейнасць пачала ў 2005 годзе сакратаром прыёмнай старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.
З ліпеня 2011 года працавала загадчыкам сектара па працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.
З мая 2018 года і па цяперашні час - кіраўнік спраў Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам кіравання справамі і забяспечвае арганізацыйна-тэхнічнае, гаспадарчае і транспартнае абслугоўванне дзейнасці райвыканкама, а таксама арганізацыю і кантроль прыёму грамадзян у райвыканкаме, сельвыканкамах, на прадпрыемствах раёна.
Ажыццяўляе кантроль за станам работы па разгляду зваротаў, скаргаў, заяў грамадзян, арганізацыяй прыёму іх у райвыканкаме, сельвыканкамах, выкананню адміністрацыйных працэдур у раёне па прынцыпе"адно акно";
плануе працу выканкама;
арганізуе работу па падрыхтоўцы паседжанняў выканаўчага камітэта;
ажыццяўляе кантроль за выкананнем упраўленнямі і аддзеламі выканкама ўстаноўленага парадку ўнясення пытанняў на разгляд райвыканкама;
ажыццяўляе кантроль за выкананнем рэгламенту райвыканкама;
вызначае парадак вядзення справаводства ў райвыканкаме, забяспечвае вывучэнне форм работы пасялковага і сельскіх выканкамаў, аказвае ім кансультатыўную і метадычную дапамогу па ўдасканаленні справаводства, арганізацыі кантролю за прымаемымi рашэннямі, выкананні нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь.
Курыруе:
Смалявіцкае бюро Барысаўскага філіяла РУП "Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
натарыяльную кантору;
раённы архіў па асабістаму складзе;
транспарт.
Кіруе: адміністрацыйнай камісіяй.
тэл .: 8 (01776) 27641