АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.07.2019

Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь запрашае творчую моладзь, якая працуе і якая навучаецца ў розных установах адукацыі Беларусі прыняць удзел у чарговым Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.

У адпаведнасці з арт.13 Канвенцыі ААН супраць карупцыі кожная дзяржава-удзельнік прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асоб і груп за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для паглыблення разумення грамадствам факта існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама ствараных ёю пагроз.

У мэтах узмацнення прафілактыкі і ўключэння грамадзян у працэс рэалізацыі дзяржаўнай антыкарупцыйнай палітыкі ў чэрвені 2019 г. стартаваў чарговы міжнародны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».

У конкурсных працах могуць быць адлюстраваны сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роль і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.

Першы этап - паўфінал праводзіцца да 1 кастрычніка 2019 г. асобна ў кожнай з краін-удзельніц. Затым работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнай конкурснай камісіяй. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, толькі пры ўмове іх выканання на англійскай мове (плакат) і з субтытрамі на англійскай мове (відэаролік), які пройдзе з 1 па 15 лістапада 2019 г.

У другім этапе журы міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх ўзнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў снежні 2019 г. у г. Масква, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2019 г.).

Адказнымі за ўзаемадзеянне пры правядзенні міжнароднага конкурсу вызначаны прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь: намеснік начальніка аддзела інфармацыі Брылёў Дзмітрый Уладзіміравіч (р.т. + 375 17 328 55 86, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.); намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Пучкоўскі Андрэй Антонавіч (р.т. +375172035133, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.), старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Іскрыцкі Віталь Анатольевіч (р.т. +375 17 203 62 97, e-mail: : e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Чытаць 2347 разоў Апошняя змена 15.07.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}