АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

02.08.2019

Смалявіцкі раён "Заўсёды ўперад!"

Акцыя "Канікулы без дыму і агню" працягваецца.

Лета для дзяцей - гэта перш за ўсё ўнікальная магчымасць правесці час з аднагодкамі ў летніх аздараўленчых лагерах. Там дзеці маюць магчымасць знайсці новых сяброў, павесяліцца на дыскатэцы, пазаймацца спартыўнымі гульнямі. Таксама гэта выдатны час для замацавання ведаў па правілах бяспекі з дапамогай вясёлых гульняў.

Работнікі Смалявіцкага РАНС разам з курсантамі ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі і работнікамі ПАВЧ №2 г. Смалявічы ўжо не ў першы раз паўдзельнічалі ў арганізацыі спартыўна-забаўляльнай гульні "Заўсёды ўперад!" у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня". Адкрыццё спаборніцтваў, якія традыцыйна праводзяцца кожную змену лагера, пачалося з "воднага салюту" з выкарыстаннем пажарнага аўтамабіля. Дзецям выдалася магчымасць паўдзельнічаць у розных забаўляльных конкурсах і гульнях з выкарыстаннем баявога адзення і адзінак пажарна-тэхнічнага ўзбраення. Ратавальнікі арганізавалі на станцыі такія этапы, як "Апрані пажарнага", "Віктарына АБЖ", "Эвакуацыя", "Конкурс капітанаў ратавальнікаў".

Дзеці не хацелі адпускаць сваіх гасцей і ратавальнікам давялося крыху затрымацца, падрабязна распавесці аб аварыйна-выратавальным абсталяванні, буднях ратавальнікаў-пажарных. А выхаванцы старэйшага ўзросту зацікавіліся як стаць пажарнікам, дзе неабходна вучыцца і якімі якасцямі валодаць.

Трэцяя змена аздараўленчых лагераў падыходзіць да канца. Але мерапрыемствы, накіраваныя на навучанне бяспечным паводзінам, не сканчаюцца. Гульня "Заўсёды ўперад" будзе праведзена і ў чацвёртай змене.

Чытаць 2583 разоў Апошняя змена 02.08.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}