25 ліпеня бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Смалявіцкага РАНС у адпаведнасці з п.9.2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 «Аб удасканаленні нагляднай (кантрольнай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» быў праведзены маніторынг ТАА «Экахоум», які знаходзіцца ў в. Высокае. У ходзе маніторынгу былі выяўлены парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, а менавіта:
- не праведзены разлік катэгорый па выбухапажарнай небяспекі кожнага будынка, збудавання, памяшкання, якія належаць суб'екту гаспадарання;
- на дзвярах і варотах вытворчых памяшканняў не размешчаны паказальнікі катэгорыі па выбухапажарнай небяспекі;
- не арганізавана работа па абсталяванні памяшканняў сістэмамі пажарнай сігналізацыі і апавяшчэнне людзей аб пажары (НПБ 15-2007 табл. 1, СНБ 2.02.02-01 табл. 13), не заключаны дагавор на тэхнічнае абслугоўванне сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэнне людзей аб пажары са спецыялізаванай арганізацыяй, якая мае ліцэнзію на дадзены від працы;
- шляхі эвакуацыі, праходы ў адміністрацыйным і вытворчых памяшканняў не ўтрымліваюцца ў свабодным стане, дапускаецца іх загрувашчванне;
- шляхі эвакуацыі, эвакуацыйныя выхады не пазначаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 12.04.026-2015;
- сістэматычна не ачышчаюцца памяшканні, у якіх у выніку тэхналагічнага працэсу ўтвараецца гаручы пыл і адкладваецца на будаўнічых канструкцыях, інжынерным, тэхналагічным абсталяванні і камунікацыях;
- не распрацаваны пашпарты і не заведзены часопіс уліку і тэхнічнага абслугоўвання вогнетушыцеляў у адпаведнасці з ТКП 295-2011 «Пажарная тэхніка. Вогнетушыцель. Патрабаванні да выбару і эксплуатацыі» (п. 54[1]);
- першасныя сродкі пажаратушэння не прыведзены ў спраўны стан (вогнетушыцелі) (скончыўся тэрмін прыдатнасці зарада);
- дапускаецца складаванне ў супрацьпажарных разрывах паміж будынкамі гаручых матэрыялаў, будаўніцтва часовых і ўстаноўка мабільных будынкаў, збудаванняў.
Па выніках маніторынгу кіраўнікам прадпрыемстваў уручаны рэкамендацыі з пералікам патрэбных да выканання мерапрыемстваў.
Інспекцыя нагляду і прафілактыкі Смалявіцкага РАНС