АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

17.12.2019

Бестурботнасць спрыяе злачынствам

У бягучым годзе (па выніках 11 месяцаў) на тэрыторыі Смалявіцкага раёна пры зніжэнні агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаецца рост злачынстваў, прадугледжаных арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж), - з 275 да 295 або на 7,3%. Пры гэтым з 67 да 40 зменшылася колькасць крадзяжоў з дачных дамоў, з 24 да 16 крадзяжоў ровараў. У той жа час з 109 да 118 павялічылася колькасць крадзяжоў з жылля.

У шэрагу выпадкаў пацярпелыя самі ствараюць умовы, якія спрыяюць учыненню злачынстваў. Напрыклад, у сельскай мясцовасці прынята пакідаць ключы ад уваходных дзвярэй у "зацішным" месцы, якім звычайна з'яўляецца дыванок ля ўваходных дзверэй у дом або кватэру. Гэтай акалічнасцю могуць скарыстацца зламыснікі.

Так, у Смалявіцкі РАСК у кастрычніку г.г. звярнулася жыхарка Смалявіцкага раёна К. з заявай аб крадзяжы з яе кватэры грашовых сродкаў і іншай маёмасці. У ходзе праверкі праваахоўнымі органамі ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніў А., 2006 г.н. малалетні зламыснік ведаў, што суседзі пакідаюць ключ пад дываном каля ўваходных дзвярэй, чым і скарыстаўся, пракраўшыся ў чужое жыллё. Па прычыне не дасягнення А. узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці Смалявіцкім РАУС прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Правіна А. разгледжана на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Смалявіцкага райвыканкама з прыняццем адпаведных мер уздзеяння.

У снежні г.г. пракурорам накіравана для разгляду ў суд крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага па арт. 205 КК жыхара Смалявіцкага раёна К. Следствам устаноўлена, што абвінавачаны зайшоў у госці да свайго знаёмага - жыхара раённага цэнтра Г. Пасля сумеснага распівання спіртнога гаспадар дома заснуў, а прачнуўшыся не выявіў мульціваркі, якую К. скраў і прадаў у той жа дзень за 15 рублёў і 4 бутэлькі пладова-ягаднага віна. На жаль, названы выпадак з'яўляецца не выключэннем, а хутчэй правілам: значная колькасць крадзяжоў (як і шэрагу іншых злачынстваў) здзяйсняецца менавіта пасля сумеснага распівання спіртных напояў.

Даверлівасць грамадзян, а таксама жаданне зэканоміць спрыяюць здзяйсненню ашуканскіх дзеянняў.

Часцяком правядзенне рамонтных работ у жылых дамах у сельскай мясцовасці іх уладальнікі давяраюць раней незнаёмым асобам, без афармлення якіх-небудзь дагаворных адносін. Так, у бягучым годзе Смалявіцкім РАСК узбуджана крымінальная справа па арт. 209 КК (махлярства) у дачыненні да неўстаноўленых асоб, якія пад выглядам рамонту даху завалодалі грашовымі сродкамі жыхара Смалявіцкага раёна, 1942 года нараджэння, у суме каля 1000 даляраў ЗША. З матэрыялаў справы вынікае, што жыхару адной з вёсак раёна трое раней незнаёмых грамадзян прапанавалі выканаць рамонт даху. Для адводу вачэй працы былі пачаты, у той жа дзень пенсіянер перадаў аднаму з рабочых патрабаваную суму грошай, пасля чаго "брыгада будаўнікоў" схавалася ў невядомым кірунку.

Разам з тым, заключэнне грамадзянска-прававога дагавора на выкананне рамонтных работ (аказанне паслуг), праверка добрасумленнасці патэнцыйнага падрадчыка па водгуках у сетцы Інтэрнэт дазволілі б пазбегнуць страты значнай грашовай сумы.

Чытаць 2168 разоў Апошняя змена 17.12.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}