Сёння на рынку фінансавых паслуг шырока распаўсюджана практыка хуткага крэдытавання грамадзян. З'явіўся такі фінансавы інструмент і ў сферы паслуг мабільнай сувязі - абанентам, якія падключыліся да паслугі v-banking (v-кашалёк), аператар сувязі прапануе 100 рублёў у якасці беспрацэнтнага крэдыту.
Разам з тым спажыўцы, якія падключылі такую паслугу, апынуліся ў зоне ўвагі нядобрасумленных грамадзян, якія звяртаюцца з просьбай даць ім мабільны тэлефон для здзяйснення тэрміновага званка, так як іх тэлефон нібыта разрадзіўся. За кароткі прамежак часу пад выглядам здзяйснення званка ашуканцы падключаюцца да паслугі v-banking (v-кашалёк) на тэлефоне спажыўца і пераводзяць з яго грошы, атрыманыя пры падключэнні дадзенай паслугі, на свой рахунак, а затым вяртаюць тэлефон нічога не падазраваламу гаспадару.
МАРГ перасцерагае карыстальнікаў паслугі v-banking (v-кашалёк), а таксама ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі, і рэкамендуе не перадаваць незнаёмым асобам свае мабільныя тэлефоны. Лепш прапанаваць дапамогу і патэлефанаваць на названы нумар самастойна, не перадаючы свой мабільны тэлефон - асоба, якая сапраўды мае патрэбу ў тэрміновым званку, атрымае дапамогу, а ў махляра не будзе шанцаў скарыстацца грашыма ўладальніка тэлефона.