АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.04.2020

Конкурс лепшых міжнародных практык у галіне ўстойлівага развіцця

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей — Дэпартамент) запрашае прыняць удзел арганізацыям Рэспублікі Беларусь у 12–м цыкле конкурсу лепшых міжнародных практык у галіне ўстойлівага развіцця, які праводзіцца пры фінансавай падтрымцы ўрада Дубая з 1996 года.

Агульны прызавы фонд конкурсу складае 1 млн. долараў ЗША. Конкурс будзе праводзіцца ў пяці намінацыях:

  1. Перадавы вопыт у галіне абнаўлення гарадоў і грамадскіх прастор (прысуджаецца за вырашэнне праблем гарадоў будучыні: за пошук шляхоў забеспячэння ў рамках гарадскога асяроддзя даступным жыллём і харчаваннем, вадой, чыстым паветрам, свабодным перамяшчэннем, насычаным грамадскiм жыццём і аховы навакольнага асяроддзя ва ўмовах гарадскога насельніцтва, якон пастаянна расце;
  2. Перадавы вопыт у галіне будаўніцтва ўстойлівых, інавацыйных і "разумных" будынкаў (накіравана на пошук устойлівых, інавацыйных і крэатыўных праектаў па будаўніцтве "разумных" будынкаў з мэтай абмежавання негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, павышэння дабрабыту людзей і дасягненні мэтаў ўстойлівага развіцця);
  3. Перадавы вопыт у галіне надзейнага забеспячэння гарадоў харчаваннем (ідэнтыфікацыя сістэмных змяненняў і паляпшэнняў у забеспячэнні доступу да харчавання для ўсіх слаёў насельніцтва пры захаванні цеснай сувязі паміж вытворчасцю, захоўваннем і пастаўкай харчавання на мясцовым, рэгіянальным і глабальным узроўнях, якія прыводзяць для паляпшэння жыцця ў населеных пунктах);
  4. Перадавы вопыт у вырашэнні праблемы змены клімату і скарачэння забруджвання навакольнага асяроддзя (пошук рашэнняў праблемы змены клімату, скарачэння забруджвання і захавання біяразнастайнасці, у тым ліку з дапамогай прымянення механізму доўгатэрміновага кіравання і канцэпцыі цыркулярнай эканомікі з удзелам усіх зацікаўленых асоб);
  5. Перадавы вопыт у галіне планавання гарадской інфраструктуры і кіравання (пошук устойлівых, інавацыйных і крэатыўных праектаў па стварэнні ўстойлівых, інавацыйных і крэатыўных праектаў па будаўніцтве "разумных" будынкаў з мэтай абмежавання негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, павышэння дабрабыту людзей і дасягненні мэтаў устойлівага развіцця).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе могуць падаваць усе дзяржаўныя органы, мясцовыя органы ўлады і асацыяцыі, няўрадавыя арганізацыі, міжнародныя і грамадскія арганізацыі, даследчыя і акадэмічныя ўстановы, дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі і фізічныя асобы.

Падаць заяўку можна анлайн праз партал www.dubaiaward.ae

У выпадку зацікаўленасці ўдзелу ў конкурсе просім інфармаваць Смалявіцкі райвыканкам да 29.04.2020 г. па тэл.801776-28781; 55811.

Чытаць 2124 разоў Апошняя змена 15.04.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}