На тэрыторыі Смалявіцкага раёна з удзелам непаўналетніх адбылося 2 ДТЗ, у выніку якіх 4 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Нагадваем вадзіцелям, што ў перыяд правядзення СКМ прадугледжваецца рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключанымі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (п. 166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь).
Паважаныя бацькі, пастаянна кантралюйце месцазнаходжанне сваіх дзяцей. Не пакідайце іх без нагляду і сачыце, каб дзеці не гулялі паблізу праезнай часткі. Тлумачце, як ім правільна і бяспечна сябе паводзіць у дарожнай сітуацыі.
Кіроўцам, якiя кіруюць транспартнымі сродкамі, неабходна праяўляць асаблівую ўвагу на дваровых тэрыторыях, паблізу школ, пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў.