АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

21.12.2021

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей супраць COVID-19

Фота з архіва

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей супраць інфекцыі COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Прышчапіць супраць COVID-19 можна будзе дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю.

Вакцынацыю можна будзе прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19 у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарату і адсутнасцю проціпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей.

На гэты час для вакцынавання прапануецца інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (Verо Cell). Краіна-вытворца - Кітайская Народная Рэспубліка.

Прышчэпачная кампанія дзіцячага насельніцтва супраць інфекцыі COVID-19 пачнецца 27 снежня 2021 года.

Крынiца: БелТА

Чытаць 2225 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}