АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

Выборы Президента Беларуси
14.02.2019

Дзень роднай мовы пройдзе 21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы і прысвечанае 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Беларусі, 21 лютага адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ім плануюць прыняць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі,члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а таксама яе старшыня - міністр замежных спраў Уладзімір Макей. "Выбар тэмы абумоўлены тым, што мова з'яўляецца важнай прыкметай нацыі, этнічнай самасвядомасці народа і важкім фундаментам дзяржаўнасці", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін, пасля чаго пройдзе азнаямленне з выстаўкай "Маніфест" Рэспублікі", якая прымеркавана да 100-годдзя абвяшчэння БССР.

Чытаць 11619 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}