"Салігорск - радовішча гасціннасці" - пад такой назвай "Беларуськалій" адкрывае маштабны праект па развіцці турыстычнага патэнцыялу горада.
Азнаёміцца з першымі яго вынікамі беларусы і госці краіны змогуць падчас II Еўрапейскіх гульняў. У рамках праекта будзе выпушчана лінейка прадуктаў харчавання, напояў, а таксама актуальнай калекцыі адзення і аксесуараў. Для стварэння калекцыі адзення прыцягнуты перспектыўныя беларускія дызайнеры. У далейшым прадукцыя брэнда "Soligorsk" паступіць у продаж і ў Мінску.