АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

Выборы Президента Беларуси
16.04.2019

Білеты на атракцыёны ў мінскіх парках можна будзе купіць праз інтэрнэт

Атракцыёны ў мінскіх парках імя Горкага і Чалюскінцаў абсталявалі плацежна-прапускной сістэмай з відэаназіраннем. З пачаткам сезона 24 красавіка мінчане і госці сталіцы атрымаюць магчымасць купляць білеты праз інтэрнэт, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер УП "Мінскзялёнбуд" Уладзімір Бабіўскі.

Праход на каруселі будзе арганізаваны праз турнікеты са счытваючым устройствам. Разам з чэкамі наведвальнікі атрымаюць разавыя білеты з QR-кодам або пластыкавую картку з перспектывай шматразовага выкарыстання (папаўнення), розныя абанементы на канкрэтны пералік атракцыёнаў.

"Праграмна-апаратны комплекс дазволіць таксама ўкараніць продажы праз інтэрнэт. Набыць білет першы раз можна будзе ўсяго за тры, а пасля за адзін клік. На электронную пошту прыйдзе QR-код, і чалавек, паднёсшы экран тэлефона да сканера турнікета, зможа атрымаць паслугу", - растлумачыў Уладзімір Бабіўскі.

Атракцыёны пачнуць працаваць 24 красавіка. Каруселі ўжо прайшлі тэхнічнае абслугоўванне і дыягностыку, цяпер іх правяраюць эксперты "Дзяржпрамнагляду".

Крыху пазней у час сезона ў парку імя Чалюскінцаў падрыхтуюць новую дзіцячую пляцоўку, дзе размесцяць батутны комплекс і дзіцячы шматузроўневы лабірынт.

Усяго ў гарадскіх парках Мінска (парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага, парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і парк імя 900-годдзя Мінска) эксплуатуюцца 56 атракцыёнаў. З іх 33 патрабуюць асобай увагі пры падрыхтоўцы да эксплуатацыі, бо па сваіх характарыстыках (хуткасці перамяшчэння, пад'ёме на вышыню) адносяцца да патэнцыяльна небяспечных.

БЕЛТА

Чытаць 11543 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}