Першай стартуе рэспубліканская акцыя "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы", якая пройдзе ў два этапы: з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік. Яе мэта папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту.
Галоўнай аўдыторыяй акцыі "Канікулы без дыму і агню", якая пройдзе з 8 чэрвеня па 21 жніўня, стануць дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, якія адпачываюць у летніх і прышкольных лагерах. Ратавальнікі арганізуюць для дзяцей вясёлыя навучальныя гульні і конкурсы, бліжэй пазнаёмяць з прафесіяй ратавальніка-пажарнага, уручаць карысныя падарункі.
Сачыце за правядзеннем акцыі на афіцыйных сайтах МНС Рэспублікі Беларусь, газеты "Край смалявіцкі" і ўстаноў адукацыі.