АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

17.07.2020

На тэрыторыі Смалявіцкага раёна пройдзе прафілактычная акцыя "Цвярозы кіроўца"

Як паведаміла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова, - з пачатку бягучага года на тэрыторыі Смалявіцкага раёна па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 5 чалавека загінула, 5 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі з 17 па 20 ліпеня 2020 года на тэрыторыі Смалявіцкага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя "Цвярозы кіроўца".

ДАІ Смалявіцкага РАУС звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 3555426 або на тэлефонную лінію 102.

Чытаць 1829 разоў Апошняя змена 17.07.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}