Глабальная экалагічная кампанія па азеляненні "Уладкуем малую радзіму" пройдзе пад знакам Года малой радзімы і прымеркавана да 75-годдзя Перамогі. Яе праводзіць Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя з вясны па восень 2020 года.
У цяперашні час Мінпрыроды арганізавала збор прапаноў ад насельніцтва аб пераважных месцах пасадкі дрэў і кустоў на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Уся сабраная інфармацыя будзе аператыўна прааналізавана, а грамадзяне апавешчаны аб выбраных для азелянення тэрыторыях, датах правядзення пасадак у кожным раёне горада або сельскага населенага пункта.
Жыхарам пры выбары месцаў для пасадкі дрэў і кустоў неабходна ўлічваць, што непрыдатнымі з'яўляюцца ўчасткі пад інжынернымі сеткамі, камунікацыямі, у непасрэднай блізкасці ад сцен будынкаў і збудаванняў і гэтак далей.
Грамадзянам са сваімі прапановамі варта звяртацца ў Смалявіцкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефоне 8-017-76-28-625. Прапановы таксама можна дасылаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Кожны можа ўнесці свой уклад у паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя. Скарыстайцеся прапановай, падключайцеся да важнай справы.