АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

05.02.2019

Смарт-павільён "Белсаюздруку" прадставяць на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Павільён "Белсаюздруку", аснашчаны смарт-тэхналогіямі, будзе прадстаўлены ў час XXVI Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, прысвечанай Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням з 6 па 10 лютага ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства РУП "Белсаюздрук" Алеся Віннік.

"У павільёне новага смарт-фармату ў час кніжнай выстаўкі ўсім наведвальнікам прадэманструюць магчымасць зараджаць электронныя ўстройствы, безлімітна карыстацца паслугай доступу ў інтэрнэт праз высакаскорасны Wi-Fi. Госці змогуць больш падрабязна даведацца пра асаблівасці сістэмы ацэнкі персаналу - "лайкер", дзякуючы якой з'явілася магчымасць аператыўна рэагаваць на заўвагі, прапановы і пажаданні пакупнікоў. Таксама будуць прадстаўлены анлайн-перакладчык на розных мовах свету і карысны інтэрактыўны памочнік - гарадскі навігатар, распрацаваны спецыяльна для ўдзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Еўрапейскіх гульняў", - расказала Алеся Віннік.

Дарэчы, смарт-канцэпт разумнага павільёна прадугледжвае не толькі прадастаўленне абсалютна новага спектра паслуг, арганізацыю прасторы, выкладкі перыядычных выданняў і кніг у даступным і камфортным фармаце самаабслугоўвання, але і інжынернае выкананне ў эрганамічным дызайне, што ідэальна ўпісваецца ў гарадскую архітэктуру, з прымяненнем энергаэфектыўных тэхналогій. "Экстэр'ер павільёна выкананы ў пазнаваемым стылі. На ўваходнай групе размяшчаецца інфаграфіка, якая адлюстроўвае ўвесь спектр паслуг і магчымасцей, а таксама QR-коды, якія дазваляюць імгненна перайсці на афіцыйны сайт прадпрыемства, інтэрнэт-магазін, акаўнты ў сацыяльных сетках", - адзначыла намеснік генеральнага дырэктара.

У дні работы выстаўкі ў разумным павільёне будзе прадстаўлена больш за 250 найменняў прадукцыі: перыядычныя друкаваныя выданні, гісторыка-краязнаўчыя кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы, замежная і айчынная класіка, у тым ліку на беларускай мове, дзіцячая і сучасная мастацкая літаратура, фотаальбомы і паштоўкі, календары і сувенірная прадукцыя, цацкі і памятныя вырабы, прысвечаныя ІІ Еўрапейскім гульням.

"У дзень адкрыцця кніжнай выстаўкі 6 лютага, усе наведвальнікі смарт-павільёна атрымаюць свежы спецвыпуск газеты "Аргументы и факты" аб тэхналогіях разумнага павільёна, а таксама змогуць зрабіць памятнае фота на фоне арт-аб'екта - канструкцыі з аб'ёмных літар і надпісу "Я¦БелДрук". Акрамя таго, на працягу работы кніжнага форуму ў разумным павільёне будуць праходзіць акцыі: "Скідка 50 працэнтаў на каву пры куплі кнігі", "Каляндар у падарунак пры куплі газеты", "Магнітная закладка ў падарунак пры куплі кнігі". Таксама кожны пакупнік гарачага чаю або кавы атрымае салодкі пачастунак", - падкрэсліла Алеся Віннік.

Плануецца, што такія смарт-павільёны з'явяцца ў месцах, найбольш запатрабаваных у пакупнікоў. Перш чым устанаўліваць разумны павільён, аналізуецца набор даных: ад месцаразмяшчэння і шчыльнасці забудовы да чалавекапатоку і знаходжання паблізу культурных або спартыўных аб'ектаў, прыпынкаў грамадскага транспарту. Так, на стадыі ўзгаднення разумныя павільёны ў Мінску на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, каля станцый метро Няміга і Малінаўка. Устаноўка смарт-павільёнаў запланавана і ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Як паведамлялася раней, першы шматфункцыянальны павільён "Белсаюздруку" адкрыўся ў снежні 2018 года на праспекце Пераможцаў у Мінску. Яго плошча - 24 кв.м.

Чытаць 10846 разоў Апошняя змена 05.02.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}