АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.02.2019

У Беларусі да 1 верасня адкрыюць рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі

Да 1 верасня ў структуры Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта пачне працаваць рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час рабочай сустрэчы дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На базе рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі будзе арганізавана анлайн кругласутачнае аказанне экстраннай псіхалагічнай дапамогі дзецям, а таксама кансультаванне бацькоў. Будзе праводзіцца дыстанцыйнае кругласутачнае кансультаванне педагогаў-псіхолагаў па пытаннях аказання дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу", - праінфармаваў Ігар Карпенка.

Акрамя таго, Мінадукацыі сумесна з МНЧ, МУС, Міністэрствам абароны і іншымі ведамствамі пачне распрацоўку тыпавога палажэння аб забеспячэнні бяспекі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. "У ім будуць улічаны ўсе напрамкі бяспекі: у месцах пражывання, па дарозе ва ўстанову адукацыі і з яе, бяспека будынка і прылеглай тэрыторыі, псіхалагічная бяспека ва ўстанове адукацыі, пры арганізацыі харчавання, у свабодны ад вучобы час, бяспека паводзін у інтэрнэце і інш.", - канстатаваў ён.

"Лічым таксама правільным зацвердзіць пералік прадметаў і рэчываў, якія забаронена захоўваць і выкарыстоўваць навучэнцам, увядзенне абмежавання права карыстання сродкамі мабільнай сувязі ва ўстановах адукацыі, а таксама іншыя меры бяспекі", - дадаў Ігар Карпенка.

БЕЛТА

Чытаць 8622 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}