АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

13.03.2019

У Беларусі прапануецца пашырыць сферу выкарыстання чэкаў "Жыллё"

У Беларусі дэпутаты прапануюць пашырыць сферу выкарыстання чэкаў "Жыллё". Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый Дарагакупец.

Дэпутаты плануюць разгледзець папраўкі ў заканадаўства аб імянных прыватызацыйных чэках. "Хочам прапанаваць пашырыць сферу дзеяння чэкаў "Жыллё". Шмат пытанняў паступае ад адзінокіх пажылых людзей з просьбай выкарыстаць чэкі "Жыллё" на работы па замене вокнаў, каб правесці газ і г.д. Гэтыя людзі не адносяцца да катэгорыі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, але, на наш погляд, яны заслужылі пэўныя прэферэнцыі ад дзяржавы", - сказаў Юрый Дарагакупец.

Паводле яго слоў, нягледзячы на завяршэнне прыватызацыі ў Беларусі, прадаўжаюць паступаць звароты грамадзян па выкарыстанні чэкаў "Жыллё".

Цяпер законапраект, які прадугледжвае выкладанне Жыллёвага кодэкса ў новай рэдакцыі, рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні на веснавой сесіі. У абноўленым Жыллёвым кодэксе выключаюцца адносіны, звязаныя з прыватызацыяй памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду і прадастаўленнем іх па дагаворах паднайму. З 1 ліпеня 2016 года тэрмін звароту грамадзян за прыватызацыяй займаемага жылля скончыўся, а абавязацельствы па дагаворах паднайму спынены. Удакладняецца парадак прадастаўлення жылля дзяржаўнага жылфонду з улікам яго новай структуры: увядзенне арэнднага жылля, скасаванне жылых памяшканняў спецыяльнага службовага жыллёвага фонду і службовых жылых памяшканняў.

БЕЛТА

Чытаць 8684 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}