АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

20.03.2019

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 13 і 14 красавіка

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 13 і 14 красавіка ў час "Фэсту экскурсаводаў - 2019", паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

У гэтым годзе "Фэст экскурсаводаў" будзе юбілейны і пройдзе дзясяты раз. Запланаваны шматлікія экскурсіі па ўсёй краіне, таксама чакаюцца падарожжы па беларускіх мясцінах за мяжой. Падрыхтаваны і навінкі: квэсты для дзяцей і дарослых, незвычайныя маршруты па "звычайных" мясцінах. Запланаваны дзіцячыя, храмавыя, тэматычныя экскурсіі, экскурсіі для людзей з інваліднасцю, экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы.

"Стваральнікі "Фэсту экскурсаводаў" не ставяць сабе мэту павялічыць колькасць бясплатных экскурсій, але будуць больш пільна адсочваць іх якасць. Традыцыйна экскурсіі на "Фэсце экскурсаводаў" могуць праводзіць не толькі прафесійныя экскурсаводы, але таксама выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, даследчыкі пэўнай эпохі, асобы, тэматыкі або рэгіёна", - расказалі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Ідэя праводзіць "Фэст экскурсаводаў" з'явілася ў Беларусі ў 2009 годзе. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка.

Арганізатарамі "Фэсту экскурсаводаў - 2019" выступаюць Беларускі камітэт Міжнароднага савета па помніках і гістарычных мясцінах (ICOMOS), грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд культуры" і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце фестывалю.

БЕЛТА

Чытаць 8606 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}