АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

26.03.2019

ДАІ правядзе акцыю "Будзь прыкладам для свайго дзіцяці"

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Будзь прыкладам для свайго дзіцяці" з 27 сакавіка па 5 красавіка, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

"Аналіз аварыйнасці папярэдніх гадоў паказвае, што ў канцы сакавіка - красавіку адбываецца рэзкае павелічэнне ДТЗ з удзелам дзяцей. Калі цяплее, дзеці шмат часу праводзяць на вуліцы, а занятыя дарослыя не заўсёды з належнай увагай ставяцца да гэтага. Таксама ў час пачатку і заканчэння канікул найбольш востра стаіць праблема бяспечнай перавозкі дзяцей да месцаў адпачынку і назад, - адзначылі ў ДАІ. - Для пярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх з 27 сакавіка па 5 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Будзь прыкладам для свайго дзіцяці!".

Інспектары ДАІ засяродзяць увагу на інфармацыйна-растлумачальнай рабоце з дарослымі. "Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, нагадаюць пра пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Будуць абмяркоўвацца правілы бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў, адказнасць за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасць асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе", - расказалі ў ДАІ.

Таксама інспектары пракантралююць выкананне вадзіцелямі скораснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей. Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем колькасці арганізаваных экскурсій вядзецца нагляд за выкананнем правіл вадзіцелямі аўтобусаў з групамі дзяцей. А вуліцы, дарогі і тэхсродкі арганізацыі руху паблізу ўстаноў з масавым знаходжаннем дзяцей абследуюць на наяўнасць недахопаў.

У прышкольных лагерах інспектары ДАІ нагадаюць дзецям правілы бяспечных паводзін на дарозе, у тым ліку на нерэгулюемых пешаходных пераходах, пры выкарыстанні веласіпедаў і іншых сродкаў перамяшчэння. Закрануць тэму мабільных тэлефонаў, навушнікаў і іншых рэчаў, якія могуць адцягнуць увагу дзяцей.

З пачатку бягучага года на дарогах краіны загінулі 3 дзіцяці, яшчэ 50 непаўналетніх атрымалі траўмы. Як адзначылі ў ДАІ, 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей учыняюцца па віне дарослых.

БЕЛТА

Чытаць 8601 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}