АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

29.03.2019

Курц аб адкрыцці мемарыяла ў "Трасцянцы": гэта залог нашай агульнай памяці

Адкрыццё помніка "Масіў імёнаў" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" стала залогам агульнай памяці беларускага і аўстрыйскага народаў аб ахвярах вайны. Аб гэтым федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў 28 сакавіка ў Мінску на "Вечары памяці" - мерапрыемстве, прысвечаным памяці ахвяр нацызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты помнік нашым ахвярам стаў знакам таго, што іх імёны вырваны з забыцця, і жэстам абвінавачання ў злачынствах, учыненых супраць іх, а таксама сімвалам нашага смутку", - сказаў кіраўнік аўстрыйскага ўрада.

Себасцьян Курц падкрэсліў, што ён прадстаўнік пакалення, якое, нягледзячы на маладосць, нясе важкую адказнасць за дастойнае захаванне памяці аб ахвярах тых гадоў: "Мы не маем намеру і не можам адварочвацца ад таго, што адбывалася непасрэдна ў Вене, сярод нас, ад тых злачынстваў, якія ўчыняліся ў Аўстрыі і суседніх рэгіёнах".

Федэральны канцлер выказаў удзячнасць усім, хто прымаў удзел у рэалізацыі ініцыятывы па стварэнні помніка аўстрыйскім ахвярам нацызму ў "Трасцянцы". "У нас з сённяшняга дня ёсць афіцыйнае месца памяці пра тых многіх, хто загінуў у лагеры смерці Трасцянец, выказваем вам нашу шчырую глыбокую ўдзячнасць", - заявіў ён.

БЕЛТА

Чытаць 11009 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}