АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

04.04.2019

Акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 11-19 красавіка

Рэспубліканская акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 11-19 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" (БТПР).

Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе. "Для ўдзелу ў акцыі дастаткова звярнуцца па месцы жыхарства ў раённую арганізацыйную структуру БТПР, дзе паведамяць аб месцы і часе яе правядзення, а таксама выдадуць усё неабходнае. Можна і самастойна прыехаць у любімыя месцы адпачынку і прыбраць смецце з участка берагавой лініі", - сказалі ў БТПР.

БТПР праводзіць акцыю "Чысты вадаём" з 2014 года. За гэты час супрацоўнікі БТПР сумесна з прадстаўнікамі розных арганізацый і іншымі ўдзельнікамі акцыі прывялі ў парадак больш за 4 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў. У акцыі ўдзельнічалі звыш 30 тыс. чалавек, было вывезена каля 5 тыс. куб.м смецця.

БЕЛТА

Чытаць 8703 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}