АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.04.2019

Каля $25 млн плануецца дадаткова накіраваць на рамонт магістральных дарог

Маштабны рамонт напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў правядуць на трасе М1, прывядуць у парадак і іншыя магістральныя дарогі, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Галаўнёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Распрацаваны планы рамонту асноўных магістралей, якія будуць прымаць гасцей. На сённяшні дзень прынята рашэнне і знаходзіцца ў заключнай стадыі разгляду распараджэнне Прэзідэнта аб выдзяленні $25 млн на рамонт дарог, у першую чаргу магістральных", - адзначыў Аляксандр Галаўнёў.

Асобая ўвага будзе нададзена трасе М1, якая пасля зімы знаходзіцца ў нездавальняючым стане, выклікае нараканні аўтамабілістаў. "На ёй будзе праведзена маштабная работа па замене пакрыцця. Да гульняў яна будзе ў стане, за які не будзе сорамна", - дадаў прадстаўнік Мінтранса.

Прывядуць у парадак і іншыя дарогі (М4, М5, М6), выезды з Мінска. "Усе работы маем намер завяршыць да 1 чэрвеня", - адзначыў Аляксандр Галаўнёў.

БЕЛТА

Чытаць 8798 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}