Савет па развіцці сістэмы кваліфікацый будзе створаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 10 красавіка 2019 года нумар 229, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам зацверджаны палажэнне аб савеце па развіцці сістэмы кваліфікацый і яго склад. Старшынёй Савета назначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.
Савет створаны для садзейнічання фарміраванню і рэалізацыі дзяржпалітыкі па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы кваліфікацый Беларусі, а таксама каардынацыі ўзаемадзеяння зацікаўленых у гэтым працэсе рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прафесійных саюзаў і наймальнікаў, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый.
У пералік асноўных задач савета ўваходзяць каардынацыя работы органаў дзяржкіравання і арганізацый па стварэнні сектаральных саветаў кваліфікацый, распрацоўцы прафесійных стандартаў, фарміраванні сістэмы незалежнай ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацый, вызначэнне прыярытэтных відаў эканамічнай дзейнасці (прафесій рабочых і пасад служачых) для распрацоўкі прафесійных стандартаў і інш.
Абавязкі па арганізацыйным і інфармацыйным забеспячэнні дзейнасці савета ўскладзены на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства адукацыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.