АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

18.04.2019

Беларусь і Францыя будуць актыўней развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

Беларусь і Францыя маюць намер актыўна наладжваць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі ва ўсіх сферах. Аб гэтым сёння ў час сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці паведаміў намеснік старшыні Камісіі Сената па фінансах, старшыня групы дружбы "Францыя-Беларусь" Шарль Генэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы бакі разгледзелі шырокае кола пытанняў, што датычацца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. "Неабходна ўзмацненне сувязей, дружбы на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў рэгіёнах. Пазнаёміцца з асаблівасцямі Гродзенскай вобласці, з мясцовай уладай - вось адна з асноўных мэт нашага візіту", - адзначыў Шарль Генэ. Ён падкрэсліў, што ўжо ёсць намёткі па супрацоўніцтве ў розных сферах ад высокіх тэхналогій да турызму.

"Пакуль у нас сціплы тавараабарот з Францыяй, аднак я ўпэўнены ў вялікім патэнцыяле гандлёва-эканамічных адносін", - адзначыў у час сустрэчы старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, адносіны ў сферы культуры і адукацыі паміж рэгіёнам і Францыяй наладжаны, яны могуць стаць правадніком і драйверам для ўмацавання супрацоўніцтва.

Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стала сумесная гісторыя. У праграме візіту групы "Францыя-Беларусь" наведванне Шчучына. Горад звязаны з імем вядомага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Францыі Шарля дэ Голя. У час Першай сусветнай вайны афіцэр трапіў у нямецкі палон. Некалькі месяцаў палону ў 1916 годзе ён правёў у Шчучыне.

"Для мяне гэта стала своеасаблівым адкрыццём. Упэўнены, што нямногія французы ведаюць аб гэтым факце. Думаю, што і ў гэтым пытанні мы знойдзем агульную мову і вырашым, як увекавечыць памяць аб знаходжанні генерала дэ Голя ў Шчучыне", - адзначыў Шарль Генэ.

Прадстаўнікі Францыі таксама прапанавалі падзяліцца сваім вопытам у сферы турызму і гасціннасці, развіцця сучасных тэхналогій у музейнай справе.

БЕЛТА

Чытаць 8602 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}