АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

19.04.2019

Каля $400 млн будзе накіравана да канца года ў будаўніцтва Нежынскага ГАКа

Каля $400 млн плануецца накіраваць да канца года ў будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Камбінат ужо ў 2024 годзе зможа прыносіць да $600 млн прыбытку, заявіў старшыня савета дырэктараў кампаніі "Славкалій" Міхаіл Гуцарыеў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вялікая будоўля і дарагі аб'ект, але мы ведаем дакладна, што яго за 8-10 гадоў акупім. Праект будзе даваць добры прыбытак, я спадзяюся, у 2024-м - плюс $600 млн", - адзначыў Міхаіл Гуцарыеў.

Пакуль будаўніцтва комплексу ідзе з невялікім адставаннем, што звязана з некаторымі складанасцямі адводу вады. Летам будаўнікі збіраюцца навярстаць упушчанае.

Агульны кошт праекта ацэньваецца ў больш як $2 млрд.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў урачыста залажылі капсулу ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".

БЕЛТА

Чытаць 10998 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}