АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

26.04.2019

«Колаў менш - небяспекі больш!»

26 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "колаў менш-небяспекі больш!", прысвечаны прафілактыцы дарожных здарэнняў з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў, скутэрыстаў: з прыходам вясны і першага цяпла яны даволі масава запаўняюць дарогі гарадоў і вёсак. Жаданне хуткасці, недастатковыя навыкі ваджэння, нізкі ўзровень дысцыплінаванасці матацыклістаў, няспраўны стан часцяком прыводзяць да бяды. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае:

- удзельнічаць у дарожным руху на матацыкле дазваляецца з 16-гадовага ўзросту пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі «А».

За кіраванне матацыклам, не маючы права кіравання, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь.

- матацыкл павінен быць зарэгістраваны ў Дзяржаўтаінспекцыі, тэхнічна спраўны. За кіраванне матацыклам, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку і які не прайшоў дзяржаўнага тэхнічнага агляду, прадугледжаны штраф у памеры да 2 базавых велічынь.

- кіраваць матацыклам неабходна ў зашпіленым моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго, рухацца з пастаянна уключаным блізкім святлом фар. За кіраванне матацыклам альбо перавозку пасажыраў без моташлемаў або з не зашпіленымі моташлемамі прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні.

- пажадана мець спецыяльную экіпіроўку, якая дазваляе пазбегнуць цялесных пашкоджанняў пры падзенні з матацыкла.

ДАІ заклікае вадзіцеляў да няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху: абавязковага выкарыстання моташлемаў, рэгістрацыі матацыклаў ва ўстаноўленым парадку і праходжання імі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Недапушчальна кіраваць матацыклам, не маючы вадзіцельскага пасведчання катэгорыі «А».

АДАІ Смалявіцкага РАУС

Чытаць 7817 разоў Апошняя змена 26.04.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}