АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.05.2019

Рэспубліка Карэя прадставіла ў Мінску вопыт арганізацыі лічбавай трансфармацыі эканомікі

Карэйскі вопыт арганізацыі лічбавай трансфармацыі эканомікі прадставілі ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі па выніках праведзенага напярэдадні падагульняючага семінара па праекце праграмы абмену ведамі з Рэспублікай Карэя.

Карэйскія эксперты таксама прэзентавалі рэзультаты даследавання гатоўнасці нацыянальнай эканомікі Беларусі да лічбавай трансфармацыі. Былі агучаны прапановы і рэкамендацыі па разгортванні лічбавай трансфармацыі сектара апрацоўчай прамысловасці (машынабудавання, нафтахіміі, фармацэўтыкі).

"Прадстаўленыя матэрыялы сведчаць аб высокім прафесіяналізме карэйскіх спецыялістаў, - адзначылі ў Мінэканомікі.

Рэкамендацыі будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы праграмных дакументаў на сярэднетэрміновую перспектыву". Поўная справаздача аб рэалізацыі праекта будзе перакладзена на рускую мову і прадстаўлена беларускаму боку ў верасні.

Таксама ў рамках семінара адбылася секцыя на тэму ўзаемадзеяння Міністэрства эканомікі з дзяржорганамі і бізнес-супольнасцю па рэалізацыі ініцыятыў па перспектыўных напрамках развіцця эканомікі. Прысутным расказалі аб алгарытме ўзаемадзеяння з зацікаўленымі пры рэалізацыі праектных ініцыятыў у галіне кластарнага развіцця, стартап-руху і развіцця лічбавай эканомікі, рэалізуемых (або плануемых да рэалізацыі) цяпер з прыцягненнем знешніх фінансавых і інтэлектуальных рэсурсаў.

Начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці міністэрства Дзмітрый Крупскі прэзентаваў арганізацыйна-тэхналагічную платформу "Смарт-індустрыя Беларусі", якая прызначана аб'яднаць арганізацыйны і інтэлектуальны патэнцыял юрыдычных і фізічных асоб, зацікаўленых у фарміраванні сучаснага прамысловага сектара Беларусі на аснове выкарыстання ключавых элементаў канцэпцыі "Індустрыя 4.0" і новых арганізацыйных прынцыпаў кіравання. Плануецца, што ў склад платформы ўвойдуць 80-100 удзельнікаў, а само арганізацыйнае станаўленне платформы завершыцца да канца 2019 года.

Удзел у семінары прынялі намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко і больш за 80 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, арганізацый рэальнага сектара эканомікі, дзелавой і навукова-адукацыйнай супольнасці Беларусі.

БЕЛТА

Чытаць 10726 разоў Апошняя змена 10.05.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}