АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

11.06.2019

У Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне

У Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць па беларускай мове. Праходзіць яго плануюць больш за 22 тыс. чалавек, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся 76 тыс. 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258,3 тыс. тэстаў па вучэбных прадметах.

Пачатак экзамену ў 11.00. Быць на месцы лепш прыкладна за паўгадзіны, каб без спешкі прайсці некалькі працэдур кантролю. Пасля адкрыцця пакетаў з тэстамі абітурыент ужо не зможа трапіць у аўдыторыю. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які засведчвае асобу. Дырэктар інстытута адзначыў, што размова ідзе пра дакладна ўстаноўлены пералік, у які ўваходзяць пашпарт, пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца. Іншыя дакументы, напрыклад, вадзіцельскае пасведчанне, не падыдуць. Калі абітурыент страціў пашпарт або яго ўкралі, то пры сабе ён павінен мець даведку, якую выдае МУС у выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які засведчвае асобу. Акрамя таго, з сабой на тэсціраванне трэба ўзяць ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру.

Нельга прыносіць з сабой тэлефоны і іншыя ўстройствы, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Выключэнне зроблена толькі для калькулятара і толькі на ЦТ па фізіцы і хіміі. У час тэсціравання нельга мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў. Калі ў абітурыента ўзнікла пытанне, то ён можа звярнуцца да камісіі.

Наступнае ЦТ, па рускай мове, абітурыенты будуць здаваць 13 чэрвеня.

БЕЛТА

Чытаць 8994 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}