АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

13.06.2019

У цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў удзеляць увагу гісторыі і культуры Беларусі

Арганізатары цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў удзеляць увагу гісторыі і культуры Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік упраўлення па цырымоніі і культурнай праграме фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Сяргей Хоміч.

"У ходзе маляўнічага шоу на стадыёне "Дынама" запланавана каля васьмі мастацкіх блокаў. Кожны з іх прысвечаны якой-небудзь тэме, напрыклад, паданням і легендам, сярэдневяковаму мінуламу Беларусі. У сцэнарыі шоу ўдзяляецца ўвага творчасці беларускіх літаратараў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Ян Баршчэўскі, а таксама дзейнасці Ефрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыска Скарыны. У ходзе шоу будуць раскрыты яркія і слаўныя старонкі беларускай гісторыі. Для нас цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў - шанц расказаць пра багатую, цікавую культурную спадчыну краіны", - адзначыў Сяргей Хоміч.

Ён таксама адзначыў, што над правядзеннем цырымоніі працуе міжнародная рэжысёрская група. Яе ўдзельнікі змаглі шмат у чым арыгінальна паглядзець на гістарычныя падзеі ў сучасным стылі. Гледачы таксама пры дапамозе спецыяльнага дадатку Opening Ceremony AR Minsk 2019 могуць убачыць шоу з эфектамі дапоўненай рэальнасці.

Генеральная рэпетыцыя шоу пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 19 чэрвеня, а цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў - 21-га. Як паведамлялася, у Мінску на галоўнай арэне маштабнага культурна-спартыўнага шоу выступяць оперная спявачка Ганна Нятрэбка і папулярны спявак Дзімаш Кудайберген з Казахстана.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 дзяржаў, яны будуць спаборнічаць у 15 відах спорту. Упершыню Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку.

Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і буйных раённых цэнтрах. Купіць білеты можна і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку з рэквізітамі, кантактным нумарам тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

БЕЛТА

Чытаць 5265 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}