АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

19.06.2019

Беларусь па бязвізавым рэжыме праз аэрапорт Мінск наведалі каля 244 тыс. турыстаў

Каля 244 тыс. турыстаў наведалі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з пачатку дзеяння ўказа нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". Аб гэтым паведаміла сёння журналістам кансультант аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Марына Масташова, вядомасць Беларусі за мяжой расце. Гэтаму садзейнічала ўстанаўленне бязвізавага рэжыму, а таксама прадаўжэнне тэрміну знаходжання ў Беларусі для замежных турыстаў у мінулым годзе з 5 да 30 дзён.

"Станоўчыя вынікі не прымусілі сябе чакаць. Па стане на 6 чэрвеня бягучага года праз Нацыянальны аэрапорт Мінск да нас прыбылі 243 тыс. 955 чалавек з 71 краіны свету", - сказала Марына Масташова. Прадстаўнік дэпартамента назвала топ-10 краін, з якіх часцей за ўсё ў Беларусь прыбываюць турысты. На першым месцы традыцыйна знаходзіцца Германія (больш за 40 тыс. турыстаў). У дзясятку таксама ўвайшлі Італія (крыху больш за 22 тыс.), Польшча (21,8 тыс.), ЗША (16,8 тыс.), Вялікабрытанія (16,7 тыс.), Францыя (11,39 тыс.), Латвія (каля 8,9 тыс.), Нідэрланды (8,6 тыс.), Швецыя (7,8 тыс.) і Літва (7,1 тыс.).

Лібералізацыя візавага рэжыму, паводле слоў Марыны Масташовай, дала магчымасць нарасціць і колькасць прыбыццяў замежных турыстаў праз спецыяльныя турыстычныя зоны. "У прыватнасці, Гродна і беларускую частку Аўгустоўскага канала з моманту ўвядзення бязвізавага рэжыму (з кастрычніка 2016 года) наведалі 193 тыс. 746 чалавек з больш як 30 краін, - адзначыла прадстаўнік дэпартамента. - Белавежскую пушчу і турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст" у бязвізавым парадку з 1 студзеня 2018 года па 7 чэрвеня бягучага года наведалі больш за 28 тыс. 820 замежных грамадзян".

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, у мінулым годзе ў топ-10 краін па ўязным турызме ў Беларусі ўвайшлі Украіна, Расія, Літва, Польшча, Латвія, Малдова, Германія, Казахстан, Турцыя, Ізраіль. "Усяго ў нашу краіну, паводле даных ведамства, у 2018 годзе наведалі 4 млн 791 тыс. 951 чалавек", - удакладніла Марына Масташова. Яна таксама прывяла даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта па арганізаваным уязным турызме. У мінулым годзе часцей за ўсё арганізаваныя туры ў Беларусь куплялі турысты з Расійскай Федэрацыі, Літвы, Польшчы, Латвіі, Украіны, Германіі, Кітая, Іспаніі, Эстоніі і Вялікабрытаніі. Усяго 365 тыс. 534 чалавекі, што на 21,3 працэнта больш, чым за 2017 год.

Актыўная работа прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу, а таксама ўсіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый прывяла да таго, што Беларусь увайшла ў рэйтынгі найбольш прэстыжных месцаў для адпачынку і падарожжаў. У прыватнасці, краіна перамагла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Traveler Awards 2018, увайшла ў дзясятку лепшых краін для падарожжаў у 2019 годзе па версіі міжнароднага выдавецтва аб падарожжах Lonely Planet. Мінск узначаліў топ-10 гарадоў, рэкамендаваных брытанскай газетай The Independent для наведвання ў бягучым годзе.

БЕЛТА

Чытаць 5288 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}