У сувязі з пачаткам сезона продажу бахчавых культур памятайце аб правілах іх пакупкі.
Ніколі не купляйце бахчавыя культуры ў дарог, на ўездзе ў горад, з машын і ў іншых імправізаваных месцах гандлю. Вельмі высокі шанец набыць няякасную прадукцыю.
У перыяд масавага паступлення плодаагародніннай прадукцыі дапускаецца продаж гародніны і садавіны з латкоў, калясак, на адкрытых агароднінных базарах, пры гэтым рэалізацыя навалам, з зямлі не дапускаецца.
Забаронены продаж бахчавых культур часткамі і з надрэзамі, (многія прадаўцы выразаюць квадратны кавалак кавуна, каб паказаць пакупніку спеласць, нельга купляць такія плады. Бо кавун маментальна ўбірае ўсё - ад бруду на нажы прадаўца, да бактэрый і пылу, пакуль вы несяце яго з рынку), не бярыце плод з расколінамі, увагнутасцямі.
Таксама забаронена рэалізацыя без суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі, не павінен ажыццяўляцца продаж бахчавых культур прыватнымі асобамі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, юрыдычнай асобы.
Будзьце ўважлівыя пры выбары.
Смачна есці і будзьце здаровыя!
ГУ «Смалявіцкі раённы цэнтр
гігіены і эпідэміялогіі»