АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

24.06.2019

Прэзідэнт Малдовы: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой

II Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў папулярызацыю Беларусі і фарміраванне іміджу краіны за мяжой. Такое меркаванне ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" выказаў Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, паведамляе БЕЛТА.

"Мне ўдалося не толькі паўдзельнічаць у афіцыйным адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў, але і пабываць у Вёсцы спартсменаў. Усё зроблена на высокім узроўні. З пункту гледжання іміджу і папулярызацыі Беларусі за мяжой, думаю, II Еўрапейскія гульні - гэта вельмі эфектыўная інвестыцыя. У будучым у краіне будзе больш турыстаў. Я ўпэўнены, што гэта выгаднае мерапрыемства з пункту гледжання аддачы, якую вы атрымаеце цяпер і ў далейшым. Хацеў бы ў будучым правесці такое мерапрыемства ў сябе", - сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, з 2015 года ён ужо шмат разоў наведваў Беларусь, удалося пабываць на прамысловых і сельгаспрадпрыемствах. "Я бачу, што ёсць стабільнасць, што людзі ўпэўнены ў заўтрашнім дні, што ёсць рабочыя месцы. Я ўбачыў добрую інфраструктуру ў населеных пунктах, не толькі ў гарадах. Усё, што адбываецца ў Беларусі, для Малдовы, ды і, думаю, для іншых краін, - гэта добры прыклад", - сказаў на заканчэнне Ігар Дадон.

БЕЛТА

Чытаць 5172 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}