У мінулым годзе беларускія хлебаробы прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур раней папярэдняга, у сярэдзіне ліпеня. У гэтым сезоне з-за засушлівай вясны і гарачага пачатку лета жніво пачалася яшчэ раней.
На Старадарожчыне збожжаўборачныя камбайны выйшлі на палі ў пачатку гэтага тыдня. Першымі прыступілі да малацьбы сваіх плошчаў азімага ячменю ААТ «Пастовічы» і ААТ «Шчыткавічы». Імі ўжо намалочана больш за 300 тон збожжа. Ураджайнасць пакуль невысокая - не перавышае 25 цэнтнераў з гектара.
Усяго ж нашым хлебаробам трэба будзе за сезон прыбраць 12504 гектара азімых і яравых каласавых культур. Фаварыт азімых - трыцікале, якое трэба прыбраць на плошчы 3883 га. Таксама ў гэтай групе жыта (3192 га), пшаніца (693 га), ячмень (176 га). З яравых - трыцікале і пшаніца, якія займаюць 341 га. Звыш 3000 га ячменю і аўса таксама чакаюць свайго часу.