АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

09.07.2019

"Славкалій" будзе праводзіць узгодненую з БКК цэнавую палітыку

"Славкалій" пры рэалізацыі прадукцыі Нежынскага горна-абагачальнага камбіната будзе праводзіць узгодненую з Беларускай калійнай кампаніяй цэнавую палітыку. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прадпрымальнік Міхаіл Гуцарыеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цэнавая палітыка выхаду на знешні рынак будзе ўзгоднена, і не будзе ніякай канкурэнцыі. Толькі сіметрычна. У нас ёсць дамоўленасці, што, калі выйдзем на завяршэнне будаўніцтва, падпішам усе неабходныя дакументы. Цяпер ёсць рамачнае пагадненне, што мы ідзём ва ўнісон", - сказаў Міхаіл Гуцарыеў.

Паводле яго слоў, будаўнічыя работы ідуць актыўна, у штатным рэжыме. Аб'ём інвестыцый у будаўніцтва камбіната ў гэтым годзе складзе 400 млн еўра. Цяпер прадаўжаюцца работы па будаўніцтве дзвюх шахт на глыбіню больш за 400 м і 350 м. "Думаю, праз год завершым будаўніцтва шахт", - адзначыў Міхаіл Гуцарыеў. Што датычыцца наземнай часткі, то ўжо 22 ліпеня ў Любані будзе праходзіць першы збор штаба ў сувязі з узвядзеннем офіснага цэнтра.

"Праз 2,5 года, да 2023-га, завершым будаўніцтва камбіната і дадзім першую прадукцыю", - запэўніў прадпрымальнік.

Ён таксама звярнуў увагу на дадатны эканамічны эфект ад увядзення ў строй новага горна-абагачальнага камбіната і продажу дадатковага аб'ёму калійных угнаенняў для краіны ў цэлым. "Гэта дадатковая экспартная валютная выручка, якая садзейнічае стабілізацыі эканомікі Беларусі, стабілізацыі валютнага курсу. Гэта новая добрая валютная скарбонка, добры бізнес на 100 гадоў, гэта заўсёды будзе, нікуды не дзенецца", - упэўнены ён. Акрамя таго, ужо цяпер відавочныя плюсы для развіцця рэгіёна, дзе будуецца ГАК. Там з'явяцца новыя рабочыя месцы, будуюцца тры жылыя дамы, а ў будучым павялічацца падатковыя паступленні ў тым ліку і ў мясцовы бюджэт.

Паводле прагнозу ААН, да 2050 года насельніцтва планеты вырасце да 10 млрд чалавек. У сувязі з гэтым патрэбнасць у калійных угнаеннях будзе толькі павялічвацца, паколькі гэта неад'емны складнік вырошчвання сельскагаспадарчых культур. "У свеце не так шмат краін з запасамі калію. У Беларусі няма нафты, але, на вялікае шчасце, ёсць калій. Гэтым трэба карыстацца, будаваць новыя камбінаты, патанняць вытворчасць, заходзіць на новыя рынкі, у новыя краіны і такім чынам павялічваць валютную выручку для краіны", - лічыць Міхаіл Гуцарыеў.

БЕЛТА

Чытаць 5211 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}