АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

24.07.2019

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 жніўня павышаецца да Br230,91

Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2019 года нумар 37. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца з устаноўленага з 1 мая Br224,02 да Br230,91.

Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br257,05, пенсіянераў - Br176,75, студэнтаў - Br223,93, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br147,18, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br203,38, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br250,19.

Павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары.

Для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп працэнт павелічэння БПМ свой, што звязана з адрозненнем у нормах спажывання прадуктаў харчавання гэтых катэгорый насельніцтва, а таксама іх удзельнай вагі ў структуры расходаў на харчовыя тавары.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.

Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў прызначаецца для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Чытаць 5783 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}