З 29 ліпеня па 3 жніўня 2019 года на тэрыторыі Смалявіцкага раёна праводзіцца асноўны спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў "Быт".
Мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля ў сям'і, тлумачэнне грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэнне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" , а таксама актывізацыя работы па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
Задачы дадзенай акцыі:
- правядзенне шырокамаштабнай выхаваўча-прафілактычнай і растлумачальнай працы з насельніцтвам па пытаннях недапушчэння насілля ў сям'і;
- правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін;
У выпадку ўзнікнення праблем насілля ў сям'і вы можаце звярнуцца:
- у органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства альбо па тэлефоне 102;
- да спецыялістаў бясплатнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга насілля 8-801-100-8-801 (з 8.00 да 20.00 гадзін са стацыянарнага тэлефона);
- у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе працуюць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, юрысты;
- у медыцынскія ўстановы (за медыцынскай дапамогай, зафіксаваць пабоі, цялесныя пашкоджанні і інш).
ААПП Смалявіцкага РАУС