АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

31.07.2019

Знешні дзярждоўг Беларусі з пачатку года знізіўся на 1,2 працэнта да $16,7 млрд

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2019 года склаў $16,7 млрд, знізіўшыся з пачатку года на $0,2 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

У студзені-чэрвені прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $486,4 млн, у тым ліку $398 млн - урада і банкаў Расіі, $50,3 млн - МБРР, $22,3 млн - Экспартна-імпартнага банка Кітая, $15,8 млн - ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банка (ПІБ).

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу за шэсць месяцаў 2019 года склала $773,7 млн, з якіх $311,9 млн - ураду Расіі, $247,2 млн - Экспартна-імпартнаму банку Кітая, $176,5 млн - ЕФСР, $36,6 млн - МБРР, $0,8 млн - ЕБРР і ПІБ, $0,7 млн - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў Br43,1 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2019 года на Br2,3 млрд, або на 5 працэнтаў.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня склаў Br9 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br0,1 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,2 працэнта.

За студзень - чэрвень 2019 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $527,9 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $160,3 млн і Br227,2 млн.

БЕЛТА

Чытаць 5710 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}