АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.08.2019

Новая мадэль БелАЗа грузападымальнасцю 290 т праходзіць выпрабаванні на Кузбасе

У разрэзе "Бярозаўскі" на Кузбасе праходзіць прамысловыя выпрабаванні новая мадэль кар'ернага самазвала - БелАЗ-75320 грузападымальнасцю 290 т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага аўтавытворцы.

За два месяцы работы машына перавезла звыш 270 тыс. куб. м раскрыўнай пароды. Адной з важных яе пераваг з'яўляецца магчымасць эксплуатацыі ва ўжо існуючых тэхналагічных умовах. Павышэнне грузападымальнасці павялічвае прадукцыйнасць і скарачае сабекошт здабычы і перавозкі горных парод.

Самазвал БелАЗ-75320 аснашчаны рухавіком магутнасцю 2850 конскіх сіл. У адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі еўрапейскага стандарту праведзена капатаванне маторнага адсека, якое засцерагае яго ад несанкцыянаванага доступу. Добрая манеўранасць і плаўнасць ходу дасягаюцца за кошт аптымальна падабраных геаметрычных параметраў машыны і рулявога кіравання. Падвеска з убудаваным амартызатарам забяспечвае паглынанне ўдарных нагрузак, устойлівасць ад бакавога нахілу, даўгавечнасць службы рамы.

На палубу вядзе дыяганальная лесвіца з проціслізготнай паверхняй прыступак. Двухмесная кабіна аператара павышанай камфартабельнасці аснашчана гідрааб'ёмным рулявым кіраваннем, інфармацыйным вадкакрысталічным дысплэем на прыборнай панэлі. Вялікая плошча шклення кабіны і сістэма відэаагляду забяспечваюць аптымальную бачнасць дарогі.

У прэс-службе адзначылі, што Кузбас невыпадкова выбраны для выпрабавання новага 290-тонніка. Гэта лідар вуглездабывальнай галіны, дзе такая тэхніка вельмі запатрабавана. Тут працуюць ужо больш за 2,5 тыс. кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 30-450 т. Месцам эксплуатацыі БелАЗ-75320 стаў разрэз "Бярозаўскі" (ЗАТ "Будсэрвіс"). Выпрабаванні праводзяцца сумесна з афіцыйным прадстаўніком Беларускага аўтамабільнага завода ў рэгіёне - кампаніяй "БелАЗ-24", якая забяспечвае поўнае сэрвіснае суправаджэнне.

БЕЛТА

Чытаць 5189 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}