АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.08.2019

«Мы стараемся дапамагчы людзям». Старшыня Мінаблвыканкама Анатолiй Ісачанка правёў прыём грамадзян у Крупках

«Парушэнне ёсць, прызнаю, - з такіх слоў пачаў свой зварот да губернатара вобласці Анатоля Ісачанка жыхар Крупак Кабалан Фарук Самір, - штраф я аплаціў, патрабаванні правяраючых выканаў. У мяне ўсё гатова да пачатку работы».

Аднак пачаць працу, адкрыць свае кафэ, мужчына не можа. Спачатку яму неабходна ўзаконіць пабудаваны будынак. Складанасці ўзнiклi, таму што пры будаўніцтве ўласнік выйшаў за межы набытага на аўкцыёне зямельнага ўчастка.

«Мы прымем усе меры, каб вырашыць гэтае пытанне, - растлумачыў губернатар вобласці. - Кафэ сапраўды неабходна для гэтага горада, і чалавек працуе, стараецца. Безумоўна, трэба развіваць бізнес, але гэта не значыць, што трэба парушаць закон. У дадзенай сітуацыі вінаватыя ўсе патроху. У той час, калі чалавек купляў з аўкцыёну зямельны ўчастак, пашыраў сваё кафэ, ён мог ўзаконіць гэта. Тады закон гэта дазваляў, але чалавек гэтага не зрабіў. Пытанне і да мясцовых уладаў: у Крупках будуецца адно кафэ на ўвесь горад, хіба ўлада не бачыць, што ён (уласнік - заўв. Аўтара) выходзіць за рамкі адведзенай плошчы? Яму павінны былі падказаць, што трэба зрабіць. І паколькі кафэ сапраўды трэба людзям, наша задача - пастарацца ўрэгуляваць гэтую праблему».

Анатолiй Ісачанка падкрэсліў, што задача мясцовай улады - працаваць з бізнесам, з людзьмі, каб не ўзнікала падобных сітуацый.

На дапамогу яшчэ аднаму заяўніку, па даручэнні старшыні Мінаблвыканкама, прыйдзе прафсаюз. Менавіта гэтая арганізацыя, якая выступае за абарону правоў працуючых, стане незалежным экспертам. Яна яшчэ раз праверыць, ці правільна налічвалася заработная плата жыхару аграгарадка Ухвала, які працаваў вадзіцелем на прадпрыемстве.

«Мы стараемся дапамагчы людзям, - у заканчэнне прыёму грамадзян сказаў Анатолiй Ісачанка. - І ў той жа час мы аналізуем, што трэба зрабіць, каб у далейшым не ўзнікалі падобныя праблемы. Калі гэта выходзіць за рамкі нашых паўнамоцтваў, звяртаемся ва Урад». Паводле слоў губернатара вобласці, прыёмы грамадзян - гэта зносіны з людзьмі, якiя даюць магчымасць разумець іх праблемы і запыты.

Чытаць 4809 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}