АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

06.09.2019

"Беларуськалій" да 2025 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 15,5 млн т

"Беларуськалій" да 2025 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 15,5 млн т у год, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Увод Петрыкаўскага ГАКа і яго выхад на праектныя магутнасці 1,5 млн т угнаенняў у 2023 годзе, а таксама мадэрнізацыя дзеючых фабрык і руднікоў дасць магчымасць да 2025 года павялічыць вытворчыя магутнасці да 15,5 млн т у год. Якой будзе канкрэтная вытворчасць кожны год, гэта вызначаецца станам і рухам на калійным рынку", - адзначыў Іван Галаваты.

У верасні бягучага года плануюць атрымаць першую прадукцыю на новым заводзе па вытворчасці нітрату калію. Фактычна ад пачатку яго будаўніцтва да атрымання прадукцыі мінуў год, звярнуў увагу Іван Галаваты. Дзве вытворчыя лініі забяспечаць вытворчасць 160 тыс. т нітрату калію ў год. На гэты час завяршаецца будаўніцтва першай лініі.

ААТ "Беларуськалій" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. У склад прадпрыемства ўваходзяць чатыры рудаўпраўленні, дапаможныя і абслуговыя падраздзяленні.

 

Чытаць 4709 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}