АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.09.2019

Беларускія аграрыі амаль на 97 працэнтаў выканалі дзяржзаказ па збожжы

Гаспадаркі Беларусі паставілі ў лік дзяржзаказу больш за 787 тыс. т збожжа, што складае 96,6 працэнта запланаванага. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Поўнасцю ўжо выканалі заданне тры рэгіёны: Брэсцкая, Віцебская і Мінская вобласці.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй міністэрства, у Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны практычна на 90 працэнтах плошчы. Намалочана больш за 6 млн 556 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 31,2 ц/га.

Кукуруза пакуль убрана толькі з 2,5 тыс. га, гэта крыху больш за 1 працэнт. Усяго пад гэту культуру ў бягучым годзе адведзена больш за 231 тыс. га. Намалот на сёння складае амаль 19 тыс. т зерня. У сярэднім з 1 га аграрыі ўбіраюць 74,1 ц зерня кукурузы.

Чытаць 5308 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}