У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна праведзена сумесная штабная трэніроўка на хімічна небяспечным аб'екце, на тэму: «Дзеянні персаналу пры разгерметызацыі лінейнага рэсівера №5 ва ўзаемадзеянні са Смалявіцкім РАНС».
У ходзе штабной трэніроўкі адпрацаваны пытанні арганізацыі кіравання пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, праведзена эвакуацыя працоўнага персаналу, практычна адпрацавана ліквідацыя разгерметызацыі рэсівера шляхам накладання бандажа. Таксама, асаблівая ўвага нададзена тэарэтычным навыкам (ведаў) інжынерна-тэхнічнага персаналу ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Дадаткова з інжынерна-тэхнічным персаналам вывучаны патрабаванні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2001 г. №1280 "Аб парадку збору інфармацыі ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і абмену гэтай інфармацыяй".