Мэта акцыі — папярэджанне ДТЗ з удзелам найбольш неабароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Падчас правядзення мерапрыемства будзе задзейнічана максімальная колькасць супрацоўнікаў служб міліцыі грамадскай бяспекі для забеспячэння кантролю выканання ПДР пешаходамі. Нясенне службы супрацоўнікамі ДАІ будзе ажыццяўляцца сумесна з членамі добраахвотных дружын, іншых грамадскіх фарміраванняў паблізу месцаў масавага руху ў вячэрні і начны час сутак.
У поле зроку дзяржаўтаінспектараў таксама будуць вадзіцелі, а таксама выпадкі, якія пацягнулі стварэнне аварыйнай сітуацыі.
Ірына Стральцова нагадвае, што за парушэнне ПДР пешаходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі ж пешы ўдзельнік у момант здзяйснення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап'янення, сума ўзрастае да 5 базавых (1 БВ - 25,5 рублёў).
За непрадастаўленне кіроўцам перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.
Дадаткова
За 8 месяцаў 2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 119 аварый з удзелам пешаходаў, у якіх 31 чалавек загінуў і 93 траўмаваны. Па віне саміх пешаходаў адбылося 50 ДТЗ.